среда, 23 февраля 2022 г.

Міжнародны дзень роднай мовы

 21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Гэта дата адзначаецца па ініцыятыве ЮНЕСКА з 1999 года і заклікана спрыяць лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі ў свеце.

Школьная бібліятэка ДУА "Сярэдняя школа №3 г. Слоніма" прапануя наведвальнікам літаратурную выставу, прысвечаную Дню роднай мовы: «Прыгарніся да роднага слова».

На выставе прадстаўлены кнігі на роднай мове ад класікаў беларускай літаратуры да сучасных аўтараў. Тут можна пазнаёміцца з вядомымі з дзяцінства мастацкімі творамі беларускіх песняроў Я. Коласа, Я. Купалы, М. Танка, М. Багдановіча, І. Мележа, І.Шамякіна і іншых. А таксама з энцыклапедычнымі выданнямі па гісторыі беларускага кнігадрукарства, біяграфіямі беларускіх асветнікаў, паэтаў, мастакоў і іншых дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі. Амаль усе кнігі, выданыя на беларускай мове, ілюстраваны, а галоўнае – даступныя кожнаму, хто наведаецца ў бібліятэку. Далучыцца да роднага слова можа кожны наведвальнік бібліятэкі.

     Вучні 5"А" класа прымалі ўдзел у віктарыне " Маё беларускае, роднае, кроўнае"








Комментариев нет:

Отправить комментарий